28 снежня 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У амерыканскага вязня беларускай турмы Зэльцэра памерла маці

4

Адвакат Зміцер Гарачка мае намер падаць у Вярхоўны суд Беларусі зварот з просьбай аб змене меры абмежавання Эмануілу Зэльцэру ў сувязі са смерцю ягонай маці.

Па просьбе свайго кліента ён мае намер дамагацца змены меры абмежавання на "не звязанае з пазбаўленнем волі".

Гарачка нагадаў, што 26 верасня Вярхоўны суд разгледзіць ягоную касацыйную скаргу аб апраўданні Зэльцэра ў сувязі з ягонай невінаватасцю.

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН брат асуджанага Марк Зэльцэр распавёў, што іх маці, 92-гадовая Берта Зэльцэр, сканала 16 верасня. У чэрвені яна звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі і заклікала "выратаваць жыццё яе сына", не адмаўляць у жыццёва неабходных леках. "Ніякага адказу на зварот мы не атрымалі", — сказаў М.Зэльцэр.

Эмануіл Зэльцэр і ягоная сакратар грамадзянка Расеі Ўладлена Функ былі затрыманыя ў Нацыянальным аэрапарту "Мінск" 12 сакавіка. Працэс па іх крымінальных справах праходзіў з 30 ліпеня па 11 жніўня ў закрытым рэжыме. За выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зэльцэр быў прысуджаны да трох год пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго.

Амерыканскаму грамадзяніну таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў, але суд апраўдаў яго, не прызнаўшы наркотыкамі таблеткі, якія Э.Зэльцэр прымае апошнія 15 гадоў. Улады ЗША дамагаюцца вызвалення асуджанага па гуманных меркаваннях, паколькі ягонае здароўе прыкметна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных ягоным урачом лекаў. Так, на чацвёрты паверх у памяшканне суду, дзе праходзіў працэс, Э.Зэльцэра канвой заносіў на руках, паколькі ён быў не ў стане самастойна ісці па лесвіцы.

У жніўні амбасада ЗША перадала беларускім уладам усе неабходныя лекі, аднак яны не былі перададзеныя Э.Зэльцэру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках