27 снежня 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі прайшоў Дзень салідарнасці з Беларуссю і Грузіяй

У эстонскім Тарту студэнты мясцовага ўніверсітэта правялі 16 верасня акцыю салідарнасці з Беларуссю і Грузіяй.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН студэнт юрыдычнага факультэта Тартускага ўніверсітэта Ігар Случак.

Увечары на гарадскім масту Карсілд сабраліся студэнты з розных краінаў, якія прыехалі ў Эстонію на навучанне па праграмах абмену. Запаленымі свечкамі яны ўшанавалі памяць зніклых беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў (16 верасня 1999 году ў Менску бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі), а таксама выказалі салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Свечкі запальваліся і ў знак салідарнасці з Грузіяй.

"У цяжкія часы ўсе прыстойныя людзі павінны аб'ядноўвацца. Наш абавязак — прыцягваць увагу цывілізаванай грамадскасці да праблемаў у Беларусі і Грузіі і быць салідарнымі з народамі, якім зараз цяжка", — адзначыў І.Случак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках