24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянцюк, які збег у Расею, экстрадаваны ў Беларусь

2

З Расеі ў Беларусь экстрадаваны Раман Мянцюк, які лічыцца вінаватым у ДТЗ, якое выклікала вялікі грамадскі рэзананс

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у праваахоўных органах рэспублікі.

"Р.Мянцюк экстрадаваны з Расеі ў Беларусь. У цяперашні час ён знаходзіцца ў СІЗА N1 у Менску. З ім будуць праведзеныя следчыя дзеянні, затым матэрыялы крымінальнай справы будуць накіраваныя ў суд", - адзначылі ў праваахоўных органах.

Інцыдэнт з удзелам Р.Менцюка на трасе Менск - Мікашэвічы адбыўся 2 сакавіка 2008 года.

Знаходзячыся ў нецвярозым стане, ён ехаў па трасе з хуткасцю 160 км/ ч. Каб затрымаць парушальніка, супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся ні аб чым не падазравалыя грамадзяне, і перагарадзілі імі трасу. Пры гэтым кіроўцы і пасажыры заставаліся ў машынах.

Як потым казалі супрацоўнікі ДАІ, яны спадзяваліся, што парушальнік спыніцца. Аднак Р.Мянцюк не спыніўся і пратараніў "жывы шчыт".

Пяць чалавек, уключаючы і жонку Р.Менцюка Вольгу, якая таксама знаходзілася ў аўтамабілі, атрымалі розныя траўмы.

У адносінах Р.Менцюка была ўзбуджаная крымінальная справа па факце кіравання транспартным сродкам у нецвярозым стане. Пры гэтым двое супрацоўнікаў ДАІ, якія выставілі "жывы шчыт", звольненыя са службы і прысуджаныя да двух год пазбаўлення волі ўмоўна.

Пасля ўзбуджэння крымінальнай справы сям'я Менцюкоў знікла з Беларусі. Р.Мянцюк быў затрыманы 8 ліпеня ў Маскве, куды прыехаў з Нара-Фамінска з мэтай працаўладкавання.

Р.Мянцюк, а таксама ягоная жонка Вольга Мянцюк былі затрыманыя ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў беларускіх і расейскіх міліцыянтаў.

"Была атрыманая аператыўная інфармацыя, што сям'я Менцюкоў збіраецца паехаць у маскоўскі заапарк. Аператыўныя супрацоўнікі затрымалі іх каля клеткі з вожыкамі", - паведаміў раней агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік аддзела вышуковай працы крымінальнага вышуку УУС Менскай вобласці Андрэй Цішкавец, які прымаў удзел у аперацыі.

11 ліпеня Р.Мянцюк быў арыштаваны па рашэнні Прэсненскага суду Масквы.

14 жніўня Генпракуратура Расеі прыняла рашэнне аб экстрадыцыі Р.Менцюка ў Беларусь.

В.Мянцюк, у адносінах якой у Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа за перадачу асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, правоў кіравання транспартным сродкам, вызваленая з-пад варты, бо ў Расеі не існуе крымінальнай адказнасці за такое дзеянне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках