24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас перапісу беларусам зададуць 37 пытанняў: спытаюць і на якія грошы вы жывеце (Відэа)

21

У праграму перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года ўключана 37 пытанняў па сямі асноўных блоках. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла намеснік міністра статыстыкі і аналізу - начальнік упраўлення перапісу насельніцтва Святлана Навасёлава.

Праграма перапісу зацверджаная пастановай Савета Міністраў ад 29 мая 2008 гады № 765. У яе ўключаныя пытанні, датычныя асноўных дэмаграфічных характарыстак, грамадзянства, нацыянальнасці, валодання мовамі, узроўня адукацыі, крыніц сродкаў да існавання, занятасці, жыллёвых умоваў. Асобны блок пытанняў датычны міграцыйнай актыўнасці.

"Упершыню ў пералік пытанняў уключаныя звесткі аб міжнароднай і ўнутранай міграцыі, - сказала намеснік міністра. - Гэта звязана са значным ростам у апошнія гады маштабаў міграцыі". Меркавалася раней вывучыць сітуацыю з міграцыяй насельніцтва за апошнія 10 гадоў - з папярэдняга перапісу, які праходзіў у 1999 годзе. Аднак падаванне звестак за такі доўгі перыяд выклікае цяжкасць у насельніцтва - гэта прадэманстраваў выпрабавальны перапіс, які праходзіў у Маладзечанскім раёне Менскай вобласці 10-20 кастрычніка мінулага года. Таму было прынятае рашэнне праводзіць апытанне насельніцтва па пытаннях, датычных міграцыйнай актыўнасці толькі за апошнія 5 гадоў. Святлана Навасёлава дадала, што ў праграму перапісу ўключаныя і пытанні па маятнікавай міграцыі (калі чалавек з'яжджае на працу ў іншы населены пункт).

Перапісныя аркушы складзеныя на беларускай і рускай мовах. Грамадзянін сам можа абраць, на якой мове ён жадае адказваць на пастаўленыя пытанні.

Персанальныя дадзеныя па перапісе насельніцтва з'яўляюцца канфідэнцыйнымі, не падлягаюць разгалашэнню і выкарыстоўваюцца толькі ў статыстычных мэтах.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках