25 снежня 2024, Серада, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да ўвагі назіральнікаў: Студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова

6

Усім студэнтам факультэта «Вышэйшая школа турызма» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта загадалі прагаласаваць датэрмінова на «парлямэнцкіх выбарах».

Аб гэтым паведамляецца на сайце "Маладога Фронта". Дэканам факультэта «Вышэйшая школа турызма» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта з’яўляецца Н.І. Кабушкін.

Як ўзнагароду за ўдзел у датэрміновым галасаваньні студэнтам паабяцалі выходны ў суботу, 27 верасьня.

Акрамя гэтага, такая ж сытуацыя назіраецца і ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя П. Машэрава. Студэнтам, якія не прагаласуюць датэрмінова, пагражаюць няздачаю сэсіі.

Акрамя гэтага, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце 18 верасьня пройдзе адзіны дзень інфармаваньня на тэму: “Грамадзка-палітычная і сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі напярэдадні “парлямэнцкіх выбараў”.

Відавочна, што ўлады панічна баяцца байкоту так званых “выбараў” і стараюцца ізаляваць самую актыўную частку насельніцтва – моладзь перад агульнабеларускай акцыяй 28 верасьня ў 20.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках