27 снежня 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў кампаніі «Байкот» міліцыянты збівалі дубінкамі

6

Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін.

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 самі затрыманыя, пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання».

У актывістаў канфіскавалі пачак налепак «Байкот!» Дапытвалі, дзе яны ўзялі налепкі, здзяйснялі псіхалагічны ціск, пагражаючы: «Вы яшчэ пашкадуеце аб гэтым! Мы сапсуем вам жыццё!» і пратрымалі ў камеры да 10 гадзін раніцы, адкуль павезлі ў суд Савецкага раёна.

Пастанова суду – штраф у памеры 1 млн 50 тыс. беларускіх рублёў (500 даляраў ЗША) кожнаму. Прычым на рукі актывістам «Еўрапейскай Беларусі» самой пастановы не выдалі, а толькі паперкі, па якіх штраф аплаціць немагчыма.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» намераныя накіраваць скаргі назіральнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ.

Гэты выпадак становіцца сведчаннем разыходжання паміж афіцыйнымі заявамі ўлад і дзеяннямі супрацоўнікаў сілавых структур.

Нагадаем, што 27 жніўня сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік заявіў аб тым, што ў Беларусі «не забароненая агітацыя за байкот выбараў».

«Я бачыў налепкі, заклікаючыя байкатаваць «парламенцкія выбары». Хай агітуюць», — сказаў Лазавік.

У той жа час супрацоўнікі міліцыі кіруюцца інструкцыяй «Забеспячэнне аховы правапарадку і дарожнай бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў», выдадзенай уладамі. Паводле дадзенага дакумента, розным структурным падпадзяленням і іх кіраўнікам ставіцца задача на правядзенне наступных мерапрыемстваў: своечасовага інфармавання праваахоўных органаў пры выяўленні грамадзянаў, якія займаюцца антыдзяржаўнай агітацыяй і заклікаюць да байкатавання выбараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках