25 снежня 2024, Серада, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ лічыць газэту «Свабода» экстрэмісцкай

4

Начальнік упраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці “ў інтарэсах дзяржавы” зьвяртаецца ў суд з заявай аб прызнаньні нумару незарэгістраванага выданьня “Свабода” экстрэміcцкім.

На думку супрацоўніка органаў бясьпекі І.П.Сяргеенка ў газэце “зьмешчана інфармацыя, якая носіць адкрытую антыбеларускую накіраванасьць і зьвернутая на дыскрэдытацыю асноўных накірункаў унутранай і зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Надрукаваныя ў ёй артыкулы утрымліваюць матэрыялы, якія прапагандуюць экстрэмісцкую дзейнасьць і генацыд грузінскіх уладаў у адносінах да асецінскага народу".

Як зазначана ў заяве аб устанаўленьні фактаў, якія маюць юрыдычнае значэньне, у артыкуле "Вайна ў Грузіі" прысутнічаюць прыкметы кампраментацыі дзейнасьці праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, якія не дазволілі правесьці ля будынку расейкай амбасады актывістам незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" радыкальна-экстрэмісцкага накірунку несанкцыянаванай акцыі на знак салідарнасьці з супрацьзаконнымі дзеяньнямі грузінскіх уладаў у дачыненьні да асецінскага народу, паведамляе ПЦ «Вясна».

Улічваючы ранейшую інфармацыю пра накіраваньне Гарадзенскім КДБ у суд адпаведных заяваў, можна адзначыць, што рэгіянальныя сьпецслужбы ажыцьцяўляюць маштабную аперацыю, накіраваную на падаўленьне свабоды слова і супраць апанентаў улады ў перыяд правядзеньня выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках