27 снежня 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты Гомельшчыны адклікалі сваіх прадстаўнікоў з участковых камісій

1

1 верасня ў Прэзідыўм Гомельскага абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў, а таксама ў Гомельскі аблвыканкам і гарвыканкам былі накіраваныя заявы сябраў акруговых камісій, вылучаных ад дэмакратычных партый, аб адмове далей працаваць у іх.

Прадстаўнікі дэмакратычных партый па 8-мі акругах Гомельскай вобласці (з 17-ці) заявілі, што гэтае рашэнне звязана з тым, што «улады ў чарговы раз рыхтуюцца да правядзення фарсу з загадзя вядомым вынікам», паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Дакумент таксама ўтрымоўвае абгрунтаванне гэтай пазіцыі. «З 225 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый у склад участковых выбарчых камісій уключана толькі 7 чалавек. З 17 прэтэндэнтаў у кандыдаты ад партый зарэгістравана 12 чалавек. Здзяйсняецца ціск на сябраў каманд кандыдатаў».

Рашэнне аб выхадзе сябраў акруговых камісій з іх складу было прынята 29 жніўня на сустрэчы гомельскіх дэмакратаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках