28 снежня 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу пасля «выбараў» у Менск прыедзе Пуцін -- абмеркаваць «знакавыя» пытанні

10

Сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна адбудзецца 6 кастрычніка ў Менску ў межах паседжання Савета міністраў так званай «саюзнай дзяржавы».

На разгляд «саюзнага ўрада» вынесена больш за 15 пытанняў, у ліку якіх пытанні супрацоўніцтва ў фінансавай сферы. Беларускі прэм'ер таксама лічыць магчымым вярнуцца да пытання фінансавання «саюзнай праграмы» "Лен", якая ў 2006 годзе была заблакаваная Мінфінам Расеі. Акрамя таго, на сустрэчы кіраўнікоў урадаў плануецца абмеркаваць парадак дня Вышэйшга Дзяржсавета, перадае «Интерфакс».

"Ёсць знакавыя пытанні", - сказаў С.Сідорскі.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама нагадаў, што падчас апошняй сустрэчы з расійскім прэм'ерам бакі дамовіліся павялічыць «саюзны бюджэт» на 20%, а пасля рэалізацыі вызначаных праграмаў павелічэнне фінансавання працягнецца.

Са свайго боку дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін назваў павелічэнне бюджэту на 20% знакавай падзеяй. Акрамя таго, дзяржсакратар прапанаваў цвёрда паставіць пытанне на паседжанні «саюзнага ўрада» аб узгадненні працы шэрагу ключавых міністэрстваў і ведамстваў.

"Мы павінны цвёрда абгаварыць пытанні працы калегіяў. У нас дагэтуль не працуюць калегіі Мінфіна, міністэрстваў эканамічнага развіцця. Я ужо не кажу аб калегіі Мінсельгаса. У выніку мы бачым, што цукар з Бразіліі ў Расею везці бліжэй, чым з Беларусі", - сказаў П.Барадзін. Ён папрасіў прэм'ера на паседжанні «саюзнага» Саўміна цвёрда паставіць пытанне працы калегіі згаданых міністэрстваў.

Адказваючы на пытанні журналістаў, П.Барадзін заявіў, што адсутнасць узгодненасці ў дзеяннях міністэрстваў і ведамстваў, у прыватнасці, міністэрстваў сельскай гаспадаркі, робяць магчымым ужыванне рэйдэрства ў дачыненні да некаторых беларускіх прадпрыемстваў. "З-за таго, што не працуюць калегіі Мінсельгаспрада магчымае рэйдэрства, тое, пра што вы кажаце. Патрэбна калегіяльная праца міністэрстваў і ведамстваў. Яны павінны зразумець, што мы працуем у «саюзнай дзяржаве»", - сказаў П.Барадзін.

П.Барадзін таксама паведаміў, што на паседжанні «саюзнага» Саўміна будуць разгледжаныя 3 новыя праграмы: супрацоўніцтва ў касмічнай сферы, у сферы нанатэхналогіяў і ў галіне сельскай гаспадаркі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках