24 снежня 2024, aўторак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі працягваюць пост за вяртанне касцёла святога Язэпа

59 чалавек з Менску і гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна ўдзельнічаюць у пасце за вяртанне вернікам будынкаў Менскага кляштара бернардынцаў з касцёлам святога Язэпа — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя.

Аб гэтым паведаміла БелаПАН чалец Менскай рымска-каталіцкай супольнасці святога Язэпа Івона Мацукевіч.

Паводле яе словаў, у акцыі, якая пачалася 30 жніўня, удзельнічаюць 52 жанчыны і 7 мужчынаў. Сярод іх вернікі рымска-каталіцкай і грэка-каталіцкай дэнамінацыяў хрысціянства. Кожны ўдзельнік акцыі абраў для сябе пэўныя дні паста на працягу тыдня.

Як адзначыла І.Мацукевіч, усё, хто посціць, пачуваюцца нармальна і не адчуваюць праблемаў са здароўем.

Летась пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне кляштара вернікам сабрана больш за 30 тыс. подпісаў. Збор подпісаў пачаўся пасля таго, як стала вядома аб планах Мінгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам для іх прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб'екты гандлёва-пабытовага прызначэння. Кляштар быў сканфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імперыі пасля падаўлення нацыянальна-вызвольнага паўстання супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. На працягу наступных 144 гадоў дзяржава бясплатна карысталася комплексам, пабудаваным на сродкі вернікаў.

З кляштара выселеныя службы вайсковай камендатуры і пракуратуры. Аднак у будынку касцёла дагэтуль размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. З 19 сакавіка 2005 году чальцы супольнасці святога Язэпа праводзяць ля будынка касцёла штодзённыя вячэрнія малебны за вяртанне святыні вернікам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках