27 снежня 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Сёння на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі ідзе суцэльная хлусня» (Відэа)

82
Лукашэнка: «Сёння на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі ідзе суцэльная хлусня» (Відэа)

Сёння Аляксандр Лукашэнка абяцае Захаду, што ён правядзе сапраўдныя і свабодныя выбары. Наіўны Захад з усіх сіл жадае паверыць апошняму дыктатару Еўропы, які літаральна выклянчвае прызнанне дэмакратычнымі сваіх карэкатурных «выбараў у палату». Але беларусы ведаюць кошт абяцанняў Лукашэнкі.

«Ведаеце, сродкі масавай інфармацыі павінныя быць рознымі. Няхай будуць і дзяржаўнымі, няхай будць недзяржаўнымі. Але тое, што сёння адбываецца на дзяржаўным тэлебачанні… Вы ж бачыце, што адбываецца: хлусня ідзе, суцэльная хлусня! Я ізноў жа не хачу папракнуць журналістаў, якія там працуюць, яны проста заціснутыя. Вы ж ведаеце, што сёння распачалі рэарганізацыю дзяржаўнага тэлебачання. Калі ты нядобранадзейны, з табой кантракт не заключаюць. Што гэта за дзікунства? Гэта ж пячорная палітыка ў дзяржаве. Сродкі масавай інфармацыі проста гвалтуюцца. Журналісты баяцца. Яны жа таксама людзі. Калі я на своей шкуры адчуў гэты ціск і адсутнасць усялякай магчымасці мець вось гэтае вакно ў свет, я пераканаўся, што тэлебачанне трэба мець і недзяржаўнае, і дзяржаўнае, і камерцыйнае. І я, будучы прэзідэнтам, калі так здарыцца, ніколі не буду заціскаць гэта».

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках