28 снежня 2024, Субота, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія і ЗША не маюць намер будаваць АЭС у Беларусі

4

У Беларусі сёння павінны выбраць пляцоўку пад будаўніцтва АЭС. Ужо вядома, што атамную электрастанцыю дакладна не будуць будаваць Злучаныя Штаты і Японія.

"Сёння засядае дзяржкамісія на чале з міністрам энергетыкі Аляксандрам Азярцом. Мы чакаем, што сёння камісія прыме рашэнне па пляцоўцы для будаўніцтва атамнай станцыі", - паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у дырэкцыі АЭС, якая будуецца.

Як раней паведамлялася, спецыялісты не выявілі забараняльных фактараў ні на адной з трох патэнцыйных будпляцовак, якія разглядаюцца у якасці патэнцыйных для размяшчэння беларускай АЭС.

Дадзеныя геалагічных даследаванняў трох пляцовак - Чырвонапалянскай, Астравецкай і Кукшыноўскай сведчаць аб дастаткова ўстойлівых геалагічных умовах: ні на адной пляцоўцы не выяўленыя забараняльныя фактары для будаўніцтва АЭС

1 жніўня 2008 году Беларусь скончыла прыём прапановаў ад кампаніяў па будаўніцтве АЭС. Прапановы прыняць удзел у конкурсе на будаўніцтва АЭС былі накіраваныя тром кампаніям - франка-нямецкай Areva, расейскай Атомстройэкспорт і амерыкана- японскай Westinghouse- Toshiba.

Кампанія Westinghouse-Toshiba не адказала на зварот Беларусі.

Часовы Павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур раней заявіў у Менску, што Злучаныя Штаты Амерыкі не могуць прымаць удзел у тэндэры на будаўніцтва АЭС у Беларусі з- за адсутнасці прававой базы.

У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС з двума блокамі на 1 тыс. МВт кожны. Будаўніцтва беларускай атамнай станцыі плануецца пачаць у канцы 2009 году. Кошт праекту ацэньваецца ў $4-5 млрд. Увод першага блока прызначаны на 2016 год, другога - на 2018 год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках