24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыні ПА АБСЕ просяць дапамагчы ў вызваленні Зэльцэра з турмы КДБ

2

Кіраўнік Хельсінкскай камісіі ЗША Элсі Хасцінгс звярнуўся да старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Жоао Саарэшу з просьбай уключыцца ў працу па вызваленні амерыканскага юрыста Эмануіла Зэльцэра з беларускай турмы з меркаванняў гуманнасці.

У лісце, які быў накіраваны 17 верасня, Э.Хасцінгс выказвае заклапочанасць станам здароўя Зэльцэра, які з моманту затрымання 12 сакавіка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ у Менску і не атрымлівае лекаў, прапісаных ягоным урачом. Па сведчанні незалежнага доктара, які агледзеў асуджанага ў чэрвені, без гэтых прэпаратаў ён можа не перажыць зняволенне, перадае БелаПАН.

"Беларусь стала на шлях прагрэсу ў галіне правоў чалавека, вызваліўшы некалькі тыдняў таму некалькі палітвязняў. Аднак працяг утрымання Э.Зэльцэра пад вартай ідзе насуперак з гэтымі першымі, абнадзейлівымі крокамі. Цяпер, калі ўвесь свет сочыць за ходам «выбарчай кампаніі» «ў палату прадстаўнікоў» у Беларусі і тым, што за ёй рушыць услед, беларускаму ўраду варта вызваліць Э.Зэльцэра без неабгрунтаваных затрымак з меркаванняў гуманнасці", — гаворыцца ў звароце.

Належны медыцынскі дагляд за Э.Зэльцэрам улады ЗША ставяць адной з ключавых умоваў нармалізацыі двухбаковых адносінаў з Беларуссю.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр і ягоная сакратар грамадзянка Расеі Ўладлена Функ былі затрыманыя ў Нацыянальным аэрапарту "Менск" 12 сакавіка. Працэс па іх крымінальных справах праходзіў з 30 ліпеня па 11 жніўня ў закрытым рэжыме. За выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зэльцэр быў прысуджаны да трох год пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго.

Амерыканскаму грамадзяніну таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў, але суд апраўдаў яго, не прызнаўшы наркотыкамі таблеткі, якія Э.Зэльцэр прымае апошнія 15 гадоў.

Улады ЗША дамагаюцца вызвалення асуджанага па гуманных меркаваннях, паколькі ягонае здароўе прыкметна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных ягоным доктарам лекаў. Так, на чацвёрты паверх у памяшканне суду, дзе праходзіў працэс, Э.Злэьцэра канвой заносіў на руках, паколькі ён быў не ў стане самастойна ісці па лесвіцы.

У жніўні амбасада ЗША перадала беларускім уладам усе неабходныя лекі, аднак яны не былі перададзеныя Э.Зэльцэру.

26 верасня Вярхоўны суд разгледзіць касацыйную скаргу па справе Зэльцэра і Функ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках