27 снежня 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатографу «Народнай Волі» не дазволілі здымаць датэрміновае галасаванне

1

Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная Воля» Юрыю Дзедзінкіну сёння раніцай не дазволілі праводзіць фотаздымку на выбарчым участку, дзе пачалося датэрміновае галасаванне.

Каля 10.50 фотакар прыйшоў на выбарчы ўчастак № 398 у Менску. Участковай выбарчай камісіі Ю. Дзезінкін прад'явіў пасведчанне карэспандэнта згаданай газеты. Аднак праводзіць фотаздымку яму не дазволілі, матываваўшы гэта тым, што фатаграфаваць забараніў старшыня ўчастковай камісіі Эльман Хасіеў. Хаця самога старшыні ў гэты час на выбарчым участку не было.

Сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік лічыць, што адмова тлумачыцца няздольнасцю журналіста наладзіць «чалавечыя адносіны» з сябрамі выбарчай камісіі. У гутарцы з прэс-службай БАЖ ён пацвердзіў, што забарона журналісту зарэгістраванага СМІ працаваць на выбарчым участку з'яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Але ён упэўнены, што «сапраўдны журналіст» здольны «дамовіцца» з выбарчай камісіяй. «Гэтае маё асабістае меркаванне», — удакладніў сакратар ЦВК.

Што жа аб гэтым кажа Выбарчы Кодэкс? У адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага кодэкса, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі маюць права прысутнічаць на паседжаннях камісій. Ніякай акрэдытацыі для гэтага не патрабуецца. Напрыклад, у п. 11 пастановы Цэнтральнай камісіі № 54 ад 12 кастрычніка 2006 г. «Аб парадку ўжывання часткі трэцяга артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць пятага склікання» паказваецца, што прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі пры асвятленні падрыхтоўкі і правядзення выбараў маюць права прысутнічаць на паседжаннях выбарчых камісій, у памяшканнях для галасавання пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць іх статут. Гэтае палажэнне дапоўненае ўказаннем (якое раней у аналагічных пастановах Цэнтральнай камісіі адсутнічала), што звесткі аб прадстаўніках СМІ, прысутных на паседжаннях камісій, на ўчастках для галасавання, заносяцца ў журнал з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку журналіста і наймення прадстаўлянага ім сродку масавай інфармацыі

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках