28 снежня 2024, Субота, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўсталяваныя пошліны на імпартную гародніну

7

У Беларусі ўсталяваныя сезонныя мытныя пошліны на імпартную гародніну. Такое рашэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта № 523 ад 18 верасня 2007 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Мытныя пошліны на імпартуемую гародніну ўсталяваныя да 1 снежня 2008 года і з 1 сакавіка да 1 чэрвеня 2009 года. У прыватнасці, стаўкі сезонных мытных пошлін на таматы свежыя або астуджаныя і агуркі, увазныя ў Беларусь, складуць 50% мытнага кошту, на лук рэпчаты — 180% , капусту белакачанную — 75%, моркву — 120%, буракі сталовыя — 150%, паведамляе БелаПАН

Дадзенае рашэнне прынятае "ў мэтах абароны інтэрасаў беларускіх таваравытворцаў", гаворыцца ў дакуменце. Ён уступіць у сілу са дня афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках