26 снежня 2024, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скрыня для датэрміновага галасавання апячатаная толькі зверху, а знізу яна лёгка адкручваецца

17

Прадстаўнікі ўчастковых камісіяў адмаўляюцца даваць звесткі давераным асобам дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты і назіральнікам ад БХК.

Такім чынам парушаецца арт. 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якімі выбары павінны быць адкрытымі і празрыстымі.

З першага дня датэрміновага галасавання і пачаліся парушэнні пры галасаванні ў Баранавічах, распавядае давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Чарнавуса Мікалай Северцаў:

«Прыйшоўшы сёння, 23.09.2008 г., у 9 гадзінаў 40 хвілінаў на выбарчы ўчастак № 15 (сярэдняя школа № 21) акруга № 5, я ўбачыў на ўчастку ўжо апячатаную без назіральнікаў скрыню для папярэдняга галасавання, каля якой дзяжурылі два чальцы камісіі. Апячатаная была толькі верхняя частка скрыні, а сама скрыня сабраная і сценкі паміж сабой замацаваныя толькі мэблевымі вінтамі, якія вельмі лёгка адвінціць у патрэбны час».

Мікалай Северцаў прапанаваў чальцам камісіі апячатаць бакі скрыні і дно, але чалец камісіі Ірына Іванюшкіна адмовілася гэта зрабіць. Як раней паведамлялі назіральнікі, з мэтай падмены бюлетэняў у скрынях, як правіла, адкручваюць шрубы і здымаюць дно.

Таксама Іванюшкіна катэгарычна адмовілася назваць колькасць атрыманых у акруговай камісіі выбарчых бюлетэняў. М. Северцаў ужо падаў заяву аб парушэнні Выбарчага Кодэкса ў акруговую выбарчую камісію, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

На думку Мікалая Северцава, а таксама Мікалая Чыжыкава - назіральніка ад БХК па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7, якому таксама не даюць звестак аб колькасці атрыманых камісіямі выбарчых бюлетэняў, гэты факт з'яўляецца яркім пацверджаннем таго, што выбары і на перадапошнім этапе праходзяць недэмакратычна.

Як бачым, стварэнне ўладамі акруговых і ўчастковых выбарчых камісіяў з парушэннем выбарчага заканадаўства, без уключэння ў іх склад прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці, дае свой плён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках