23 снежня 2024, панядзелак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Завадская адказала Лукашэнку: «Заказчык выкрадання Дзімы так і не знойдзены»

9

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю заходнім СМІ заявіў, што выкраданне лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста ў Беларусі для яго -- гэта «пытанне пытанняў».

"Паверце, што для мяне як прэзідэнта - гэта пытанне пытанняў. І раскрыць праўду ў гэтым дачыненні я быў бы вельмі зацікаўлены. І, калі хтосьці можа ў гэтым дапамагчы следству, я буду толькі вітаць. Але не трэба з гэтага пытання рабіць вялікую палітыку", - заявіў А.Лукашэнка ў інтэрв'ю заходнім СМІ.

Кажучы аб знікненні тэлеаператара Зміцера Завадскага, А.Лукашэнка сказаў, што "гэтае расследванне ніколі не закрывалася". "Гэта, па-першае. Па-другое, я нейк ўжо казаў, Дзіма Завадскі для мяне - самая вялікая рана. Гэта абсалютна сумленны, прыстойны чалавек, ён ніякага дачынення не меў да палітыкі. Ён некалькі разоў, я яго добра ведаў, ён некалькі разоў мяне суправаджаў як тэлеаператар у пачатку маёй прэзідэнцкай дзейнасці. Бываў у маёй рэзідэнцыі, і, памятаю, некалькі разоў за адным сталом мы вячэралі, снедалі, калі ён мяне суправаджаў. Па гэтай крымінальнай справе абвінавачванне судом вынесенае. Чалавек адбывае пажыццёвае зняволенне. Але для мяне найважнейшае пытанне знайсці, калі ён загінуў, труп гэтага чалавека", - адзначыў Лукашэнка.

Варта нагадаць Лукашэнку, што крыху больш за тыдзень таму, 16 верасня, у Менску была разагнаная мірная акцыя салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных у Беларусі лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Як паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, амапаўцы збілі ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку і кандыдатаў у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў».

Варта таксама нагадаць, што ва ўгодкі знікнення Зміцера Завадскага, 7 ліпеня 2005 года падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску супрацоўнік менскага АМАПа Юры Давыдовіч ударыў жонку выкрадзенага журналіста Святлану Завадскую кулаком у твар. За гэта ён не панёс нават дысцыплінарнага спагнання.

Прэс-цэнтр Хартыі’97 папрасіў пракаментаваць словы Лукашэнкі маці выкрадзенага журналіста Вольгу Завадскую.

«Што можна каментаваць? Я не схільная вінаваціць яго наўпрост, але паколькі Лукашэнка голасна абвясціў на ўвесь свет, што гарант, дык ён нясе адказнасць, ён вінаваты ва ўсім, што адбываецца ў Беларусі. Калі ён зацікаўлены – дык пуcть знойдзе Дзіму. Як можна казаць, што вінаватыя знойдзеныя, калі тыя людзі, што арыштаваныя, дагэтуль не прызнаюць сваёй віны за выкраданне Дзімы? Упэўненая, што заказчык гэтага злачынства так і не знойдзены», -- сказала Вольга Завадская.

Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пазней стаў апазіцыйным палітыкам, Юры Захаранка, аператар ГРТ Зміцер Завадскі. Аб лёсе гэтых людзей нічога не вядома.

Аб неабходнасці высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увес час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду аб іх знікненні ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумову, кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і камандзіру САХРа Зміцеру Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвязу і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Супрацоўнік менскага АМАПа Юры Давыдовіч збівае жонку выкрадзенага журналіста Святлану Завадскую

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках