27 снежня 2024, Пятніца, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ня дай сябе загнаць!» -- акцыя студэнтаў супраць датэрміновага галасавання

4

Моладзевая ініцыятыва “СтудФармат” з 22 верасня пачала кампанію “Не заганяйся!”. Ідэя - заклік не галасаваць датэрмінова, а таксама паведамляць пра “загоны” ва ўніверсітэтах, каледжах, студэнцкіх інтэрнатах.

У межах кампаніі выйшаў дыск-зборнік “Не заганяйся”, у які ўвайшлі 17 песень, а таксама тры флэш-мульты. Былі выдадзеныя значакі “Не заганяйся” і налепкі, паведамляе “СтудФармат”.

“Беларускае заканадаўства кажа, што мы маем поўнае права выбіраць – удзельнічаць ці не ў “выбарах”. Але пра гэта ніхто не кажа! Студэнтам кажуць, што галасаванне – іхны абавязак, а не права. Не кажуць, што калі табе штосьці не падабаецца, кандыдат ці надвор’е, ты маеш права ЎВОГУЛЕ не галасаваць!”, -- гаворыць адзін з каардынатараў кампаніі.

Каардынатар нагадаў, што падобную кампанію ладзілі падчас мясцовых “выбараў” 2007 года, і яна прайшла паспяхова – атрымоўвалі званкі пра масавыя загоны.

“Перад пачаткам кампаніі мы распаўсюджвалі матэр’ялы па навучальным установам краіны. І ўжо зараз, ад аўторку мы атрымоўваем інфармацыю ад студэнтаў пра масавыя загоны студэнтаў з універсітэтаў Менску, Магілёва, Наваполацку, вучэльняў і каледжаў Лепеля, Мазыра, Пінску. Тлумачым ім, што дзеянні адміністрацыі універсітэтаў і інтэрнатаў незаконныя, як сябе паводзіць у такіх сітуацыях і кажам, каб не маўчалі, а распавядалі пра такія выпадкі журналістам, праваабаронцам”, - апавядае каардынатар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках