5 лiстапада 2024, aўторак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць пытанне аб вызваленні амерыканскага адваката Зельцэра

1

Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд грамадзяніну ЗША Эмануілу Зельцэру, які павінен быў адбыцца сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі, перанесены на іншую дату.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у пятніцу ў судзе. "У сувязі з тым, што суд запатрабуе шэраг дакументаў, разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Э.Зельцэру перанесены на іншы дзень", адзначылі ў судзе.

У суд да 9.30, калі павінен быў пачацца разгляд гэтай скаргі, прыйшоў адвакат Э.Зельцэра Дзмітры Гарачка, і для яго таксама быў нечаканасцю перанос слуханняў. Пры гэтым ён заявіў журналістам, што "разлічвае на аб'ектыўнае рашэнне Вярхоўнага суда па гэтай справе".

Адвакат паведаміў, што "мы ўжо паўтары месяцы не можам атрымаць копію поўнага прысуду Э.Зельцэру, які вынес Менскі гарадскі суд. На мае неаднаразовыя афіцыйныя запыты аб копіі поўнага прысуду суд адказвае маўчаннем і не каментуе свае дзеянні".

Д.Гарачка таксама паведаміў, што "пакуль суд не прыняў рашэння аб тым, у які дзень будзе слухацца касацыйная скарга на прысуд майму падабароннаму". Паводле яго словаў, "патрэбныя яшчэ нейкія дадатковыя дакументы".

Што датычыць стану здароўя свайго падабароннага, адвакат паведаміў, што Э.Зельцэр "адчувае сябе па-ранейшаму дрэнна. Я бываю ў яго кожны дзень. Частку таблетак яму перадае амбасада ЗША, але частку неабходных лекаў ён не атрымлівае, таму што на іх патрэбныя рэцэпты, а там, дзе ён знаходзіцца, рэцэпты не выдаюць".

Адвакат таксама адзначыў, што "праблемай працэсу па Э.Зельцэру з'яўляецца тое, што ён праходзіў і праходзіць у зачыненым фармаце, з яго ўдзельнікаў узялі распіскі аб неразгалошванні інфармацыі". "Калі бы можна было агучыць такія-сякія падрабязнасці па гэтай справе, яны бы маглі мець эфект бомбы, якая выбухнула", заявіў адвакат.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках