25 снежня 2024, Серада, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Райнэр Лінднэр: «Беларускія ўлады рабілі, аднак, і неадэкватныя крокі»

1

У Беларусі не было сапраўднай перадвыбарнай барацьбы, заявіў у інтэрв'ю «Deutsche Welle» эксперт берлінскага Фонду "Навука і палітыка" (SWP) Райнэр Лінднэр.

Эксперт назірае за сітуацыяй у Беларусі не адзін год. Сапраўднай перадвыбарнай барацьбы не было і ў гэты раз, лічыць ён.

«Вядома, не было перадвыбарнай барацьбы, як і не будзе свабодных і сумленных выбараў. Там былі і яшчэ будуць, напэўна, нейкія абмежаванні доступу кандыдатаў да СМІ, парушэнні падчас датэрміновых «выбараў», - упэўнены Лінднэр.

Па ягоным меркаванні, «парламенцкія выбары» з'яўляюцца своеасаблівым тэстам на дэмакратызацыю для беларускага ўрада.

«Афіцыйны Менск рабіў крокі насустрач Еўропе, рабіў, аднак, і неадэкватныя крокі. Таму прадстаўнікі Еўрапейскага Звяза знаходзяцца ў пастаянным кантакце з апазіцыяй, каб пачуць яе меркаванне і адзнакі», - растлумачыў Райнэр Лінднэр.

Што датычна акцыі 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы, эксперт лічыць, што абавязкова трэба пратэставаць супраць недэмакратычнасці выбараў і фальсіфікацый.

«Апазіцыі заўсёды варта паказваць, што яна ёсць і ўдзельнічае ў палітычным працэсе, што дэмакратычныя партыі з'яўляюцца альтэрнатыўнай палітычнай культурай. Галоўнае, каб усё праходзіла мірна, без ужывання сілы, асабліва з боку ўладаў», - кажа Райнэр Лінднэр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках