29 верасня 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Бухвостаў: Нічога не зьмянілася

У сядзібе БНФ у Менску адбылася прэс-канфэрэнцыя прадстаўнікоў АДС – Аляксандра Бухвостава і Мікалая Пахабава.

“Нічога з пункту гледжаньня дэмакратызацыі працэсу не адбылося. Гэта ўсё ў стылі, які існуе ў Беларусі, калі ўсім спрабуюць уцерці акуляры, што нібыта, ёсьць нейкія зьмены, што мы ўсім даем роўныя правы, але ніякіх роўных правоў няма. Я ў гэтым пераконваюся як кандыдат у дэпутаты. Ведучы агітацыю, я бачыў на каго працуе адміністрацыя Завадзкога раёну Менску У іх ёсьць “пэўныя” кандыдаты, на якіх яны працуюць. Гэтак жа ўсюды.

Назіраньне паказвае, што тыя ж прынцыпы падрыхтоўкі да фальшаваньня застаюцца. Гэта датэрміновае галасаваньне, калі ўсіх людзей прымушаюць ісьці на датэрміновае галасаваньне рознымі мэтадамі - прымусам, запужваньнем ці адурачваньнем. Гэта спроба прапіхнуць сваіх кандыдатаў, карыстаючы адміністрацыйны рэсурс. Для іх стваралі ўмовы, арганізоўвалі сустрэчы на прадпрыемствах, у школах і гэтак далей. Адзінае, што на гэты раз можна, было бачыць кандыдатаў ад улады, якія працавалі на вуліцы. Астатняе ўсё гэтак жа. І тое ж бязладзьдзе ва ўчастковых камісіях, калі ўчасткі не гатовыя, няма сьпісаў выбарцаў і гэтак далей. Нічога істотнага не зьмянілася. Стаіць задача выканаць тыя ўстаноўкі кіраўніцтва Беларусі”, -- распавёў палітык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках