26 снежня 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі ў падтрымку беларусаў пройдуць у Эўропе і ЗША

28 верасьня ў цэнтры Вільні адбудзецца акцыя падтрымкі й салідарнасьці зь Беларусьсю. Ініцыятарамі акцыі выступілі актывісты “Маладога Фронту” ў Літве. Чакаецца, што ў акцыі возьмуць удзел і іншыя моладзевыя арганізацыі Балтыі й Беларусі.

“У нядзелю ў Вільні адбудуцца альтарнатыўныя выбары. Кожны зможа прагаласаваць вольна й свабодна, альбо проста выказаць сваё меркаваньне адносна выбараў і той сытуацыі, якая зараз склалася ў Беларусі, - распавядае маладафронтавец Кірыл Атаманчык. - Мы шчыра падтрымліваем тых людзей, якія выйдуць на плошчу Каліноўскага ўвечары, бо, сапраўды, іх голас будзе пачуты, і будзе залічаны ў гісторыі – толькі ў гэты час і на гэтай плошчы!”

Акцыя салідарнасьці адбудзецца і ў Польшчы. 28 верасьня а 16.00 гадзіне каля амбасады Беларусі ў Варшаве (ul. Wiertnicza 58) адбудзецца хэпэнінг і перадача ў рукі амбасадара пэтыцыі, якая заклікае беларускія ўлады правесьці новыя сумленныя выбары.

Як мы ўжо пісалі, вулічныя акцыі, арганізаваныя Моладзевым рухам Амэрыкі, пройдуць і ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку. У Нью-Ёрку дэманстрацыя пачнецца а 13.00 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

У Вашынгтоне акцыя падтрымкі адбудзецца каля беларускай амбасады недалёка ад перакрыжаваньня 18th і New Hampshire.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках