28 верасня 2024, Субота, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лічбы выбаркамаў і назіральнікаў не супадаюць

1

На выбарчым участку № 79 Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20, па дадзеных незалежнага назіральніка, за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавала 470 (23,65%) выбаршчыкаў, па дадзеных камісіі – 579 (29,13%). Усе чатыры дні лічбы назіральніка і камісіі супадалі, у пяты дзень (ці ноч) на 109 -- несупадзенне.

Увечары 26 верасня дзверы памяшкання, у якім захоўваліся ўрны для датэрміновага галасавання ўчасткаў №77, №78, №79 Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20, была апячатаная паласой паперы, на якой стаялі тры подпісы сябраў участковых камісій. Пры раскрыцці памяшкання 27 верасня – дзверы былі апячатаныя паласой паперы з адным подпісам.

Прарэз урны на выбарчым участку №16 Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акругі №17 усе дні датэрміновага галасавання закрывалася аркушам паперы, які апячатваўся пры дапамозе пластыліну. На аркушы паперы прысутнічаў толькі подпіс… назіральніка. Аркуш паперы быў шматразовым. Пасля датэрміновага галасавання, прарэз быў закрыты аркушам паперы з подпісамі сябраў камісіі і апячатаная сургучнай пячаткай, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках