24 снежня 2024, aўторак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр Партыі БНФ : «Гэта не выбары, а спецакцыя ўладаў»

5

«Вынікі «выбараў» былі абсалютна прадказальнымі», - заявіў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

“Сам працэс падліку вынікаў быў заснаваным на шэптах, падміргваннях старшынь выбарычых камісыяў – як спецакцыя. А спецакцыя – гэта ня выбары”, - упэўнены палітык.

Лідэр Партыі БНФ перакананы, што ня зняцце дэмакратычных сілаў з “выбараў” з’яўляецца паразай АДС і ў нейкай ступені - БНФ.

“Калі б дэмакратычная супольнасць пасля нядопуску да падліку галасоў – на апошнім этапе – заявіла бы аб сваім зняцці, усім усё было бы зразумела. У гэтым ёсць слушнасць прынцыповай пазіцыі. Нельга гуляць у рулетку, калі ўлада пачынае гэтую гульню”, - кажа лідэр БНФ.

Лявон Баршчэўскі перакананы, што яўка на “выбарах” і без таго была далёкай ад той, што афіцыйна абвесцілі, але пры зняцці ўсіх дэмакратычных кандыдатаў была бы яшчэ меншай.

“Яўка нацягвалася. У Кобрыне, дзе я знаходзіўся, у пятніцу, абвесцілі, што па гораду датэрмінова прагаласавала 7%. У суботу да гэтых 7% дадаліся яшчэ 8% - адкуль яны ўзяліся? А ў нядзелю стала вядома, што “датэрмінова прагаласавала” нібыта ўжо 25%, - здзіўляецца палітык.

Спадар Лявон распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 аб тым, як фальсіфікавалася вынікі “выбараў”.

“Вельмі істотна, што ўкідванне бюлетэняў у скрынкі адбывалася не ў начы, па-старому, а падчас перапынку на абед. Гэта ноў-хаў берасьцейскіх уладаў. Скрынкі тады не кантраляваліся зусім, побач з імі прысутнічалі толькі старшыні камісіяў. Мы ездзілі па 19 выбарчых участках Кобрына, і паўсюды нам не дазвалялі фатаграфаваць скрынкі да абеду. А пасля – фатаграфуй колькі хочаш,” – заўважыў лідэр БНФ.

Спадар Лявон цалкам падтрымлівае тых, хто пратэставаў супраць несвабодных “выбараў” на Кастрычніцкай плошчы 28 верасня.

“Я захапляюся моладзю, якая выйшла на Плошчу й гэтак зразумела сфармулявала патрабаванні – новых выбараў і новага парламенту. За гэтай моладзю, якая выразна выказала сваё меркаванне, - прышласць!” – сказаў Лявон Баршчэўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках