24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не пусціў у «палатку» ні аднаго апазіцыянера

19

Вынікі «выбараў» па 110 выбарчых акругах засведчылі, што ні адзін прадстаўнік апазіцыі ў «палату прадстаўнікоў» не прайшоў. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску адрапартавала старшыняЦэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Прызнана, што «Выбары» адбыліся ўжо ў першым туры. Паводле афіцыйных звестак яўка склала 75,3%.

За ўсю гісторыю сучаснай Беларусі гэтыя «выбары» былі самымі безальтэрнатыўнымі -- на адно месца ў «палаце прадстаўнікоў» прэтэндавала ўсяго 2,4 кандыдаты. У 15 акругах «выбары» былі безальтэрнатыўнымі -- з адным стаўленікам уладаў. Колькасць акругаў без дэмакратычных кандыдатаў -- 40.

У Менску ў 9 з 20 выбарчых акругаў, гэта значыць у палове, не было дэмакратычных кандыдатаў. У «выбарах» удзельнічала 263 кандыдаты. Усяго, нагадаем, дакументы на рэгістрацыю падавала 365 чалавек. Не былі зарэгістраваныя каля 80 прэтэндэнтаў, і больш за 20 знялося з «выбараў» добраахвотна.

Вельмі нізкі адсотак прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў ва ўчастковых выбарчых камісіях – усяго 47 чалавек з 69.865 (0,07 %) – на думку апазіцыі, сведчыць аб тым, што сумленнага падліку галасоў падчас гэтых «выбараў» не было і іх вынікі ў чарговы раз сфальсіфікаваныя

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках