Пуцін едзе ў Беларусь
10- 29.09.2008, 12:04
Старшыня ўрада Расеі Уладзімір Пуцін 6 кастрычніка наведае з працоўным візітам Беларусь.
Як паведамляе ў панядзелак прэс-служба ўрада РФ, У.Пуцін прыме ўдзел у паседжанні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы».
Маецца на ўвазе, абмеркаванне актуальных пытанняў расейска-беларускага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, сумесныя праекты ў галіне даследавання касмічнай прасторы і абароны навакольнага асяроддзя, а таксама перспектывы пашырэння культурных абменаў паміж двума краінамі, гаворыцца ў паведамленні.