23 снежня 2024, панядзелак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адбудзецца шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы

Вулічнае шэсце адбудзецца ў Варшаве 7 верасня, напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы.

Нагадаем, патрыятычныя сілы традыцыйна адзначаюць угодкі знакамітай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасня 1514 году. Тады войска Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім разграміла ўтрая большае войска маскоўскай дзяржавы.

«Беларуская моладзь, якая цяпер вучыцца і працуе ў Варшаве, збіраецца прайсці шэсцем ад помніка Дэ Голю да шыльды памяці генерала Булок-Балаховіча», - паведаміў «Еўрарадыё» адзін з арганізатараў акцыі.

Акцыя пачнецца ў нядзелю а 12 гадзіне. Арганізатары спадзяюцца, што ў ёй прымуць удзел як мінімум 50 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках