24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам

32

Адміністрацыя Першамайскага раёна Менска давяла кампаніям-імпарцёрам заданні па экспарце тавараў.

Прадаваць за мяжу яны павінныя не менш за 25% ад аб'ёму імпартных паставак у краіну.

Як тлумачаць у сваім рашэнні чыноўнікі, гэта зроблена «у мэтах выканання ўсталяванага задання па сальдо знешняга гандлю таварамі з улікам неспрыяльных тэндэнцый росту імпарту», спасылаючыся на рашэнне Менгарвыканкама «Аб выніках замежнагандлёвай дзейнасці Менска за студзень-май і выпрацоўцы мер, спрыялючых выкананню асноўных мэтавых параметраў прагнозу знешняга гандлю ў 2008 годзе», перадае АФН.

«Аб тым, што мы зараз павінныя прадаваць прадукцыю за мяжу, нас паставілі ў вядомасць у канцы жніўня. Якія менавіта тавары, невядома. Мы павінныя прадаставіць у райвыканкам свае прапановы. У адваротным выпадку нам пагражаюць непрыемнасцямі», - распавёў «Белорусским новостям» дырэктар адной кампаніі-імпарцёра, які пажадаў застацца неназваным.

«Чыноўнікі ў нас пытаюцца, чаму мы займаемся толькі ўвозам тавараў, у той час калі трэба развіваць экспарт і зніжаць адмоўнае сальда знешняга гандлю. Складаецца такое ўражанне, што акрамя давадзімых ім указанняў, яны нічога не жадаюць бачыць і ўспрымаць», - адзначыў суразмоўца.

Па ягоных словах, большасць беларускіх тавараў неканкурэнтаздольная за мяжой.

«Калі бы гэта было выгодна, то паверце, іх бы ўжо прадавалі. Прычым не толькі прыватныя кампаніі, але і самі прадпрыемствы, якія выпускаюць нашу выдатную, але неканкурэнтаздольную прадукцыю»,- падкрэсліў суразмоўца.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з продажамі бытавой тэхнікі. Пральная машына «Атлант», па ягоных словах, каштуе ў Беларусі столькі жа, колькі імпартныя «LG», сабраныя па ліцэнзіі ў Расеі і прывезеныя адтуль. Але па такім кошце ў Расеі беларускія пральныя машыны прадавацца не будуць. Пакупнікі аддадуць перавагу ўжо вядомым брэндам. Да таго ж «Атлант» выпускае ўсяго 3-4 віды пральных машын, тады як у замежных вытворцаў лінейка дасягае 20 і больш мадэляў. «Калі бы не крэдытныя прапановы, то наўрад ці бы іх хтосьці купляў за «жывыя» грошы», — лічыць суразмоўца «Белорусских новостей».

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што ў Расеі кошт на беларускую бытавую тэхніку і іншую прадукцыю ніжэйшы, чым у Беларусі. Толькі за кошт гэтага беларускія тавары яшчэ могуць неяк канкураваць за мяжой.

«Але гэта, магчыма, дасягаецца за кошт нейкіх бартэрных схем, а таксама шмат у чым фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы. Быў нават перыяд рээкспарту ў Беларусь беларускіх тэлевізараў. Іх можна было купіць у Расеі танней, чым непасрэдна ў вытворцаў», - сказаў ён.

Ці паўсюдная гэтая з'ява ў Менску або толькі вынаходніцтва чыноўнікаў аднаго раёна, суразмоўца не змог сказаць.

Зрэшты, беларускія чыноўнікі ўжо даўно навучыліся адкатываць непапулярныя рашэнні на вузкай выбарцы падыспытных, увасабляючы затым новыя «рынкавыя» рашэнні на ўсю краіну.

І калі ў імпарцёраў бытавой тэхнікі ёсць магчымасць знайсці адпаведныя спецыфіцы бізнэсу тавары беларускай вытворчасці, то што ж рабіць імпарцёрам памперсаў?

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках