25 снежня 2024, Серада, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент асудзіў Расею за ўжыванне сілы на Каўказе

3

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой выказваецца падтрымка Тбілісі і асуджаюцца дзеянні Расеі на Каўказе. За рэзалюцыю прагаласавалі 549 парламентарыяў, супраць - 68, устрымаўся 61 дэпутат.

У тэксце рэзалюцыі Еўрапарламент цвёрда асудзіў "усіх тых, хто звярнуўся да сілы і гвалту" у Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Пры гэтым Расею асуджаюць за "непрымальнае і непрапарцыйнае" ужыванне сілы ў зоне канфлікту, а таксама прызнанне незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, што Еўрапарламент палічыў парушэннем міжнароднага права.

Еўрапейскія парламентарыі таксама падтрымалі шэраг ініцыятываў, прапанаваных на экстраным саміце Еўразвяза 1 верасня. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб адтэрміноўцы чарговага раўнда перамоваў паміж Расеяй і ЕЗ па пытаннях наступнага супрацоўніцтва, а таксама рашэнне накіраваць у Грузію наглядальную камісію Еўразвяза.

Для ўрэгулявання канфлікта на Каўказе парламентарыі прапанавалі Еўразвязу склікаць "Транскаўказскую канферэнцыю ў імя міру".

Экстраны саміт ЕЗ, прысвечаны канфлікту паміж Грузіяй і Расеяй, адбыўся 1 верасня. Удзельнікі саміту прынялі рэзалюцыю, падрыхтаваную ўладамі Італіі - у ёй Расею заклікаюць вывесці свае войскі з тэрыторыі Грузіі і выконваць план мірнага ўрэгулявання, падпісаны пры пасярэдніцтве прэзідэнта Францыі Сарказі. Другі праект рэзалюцыі, адвергнуты на саміце ЕЗ, быў падрыхтаваны Польшчай. У ім прапаноўвалася ўвесці супраць РФ эканамічныя санкцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках