24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка накіраваў у Цхінвалі пасланне з абяцаннем

1

Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты атрымаў афіцыйны ліст ад Аляксандра Лукашэнкі, у якім выкладзеная пазіцыя беларускага кіраўніцтва па сітуацыі на Каўказе.

Як паведамляе ў аўторак прэс-служба прэзідэнта Паўднёвай Асеціі, аб гэтым Э.Какойты заявіў прадстаўнікам заканадаўчай галіны ўлады рэспублікі.

На мінулым тыдні на імя А.Лукашэнкі паступілі лісты з асабістымі зваротамі прэзідэнтаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Сяргея Багапша і Эдуарда Какойты з просьбай аб прызнанні Беларуссю незалежнасці іх рэспубалікаў, перадае «Интерфакс».

У лісце ў адказ ад А.Лукашэнкі, які атрымаў Э.Какойты, гаворыцца: "Застаючыся паслядоўнай у сваёй знешняй палітыцы, Беларусь будзе разглядаць паднятыя ў вашым пасланні пытанні самым уважлівым чынам у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і захаваннем прадугледжаных для гэтага ўнутрыдзяржаўных працэдураў пры ўдзеле новага «нацыянальнага схода»".

"Мы з разуменнем і павагай ставімся да адказнага гістарычнага кроку, які зрабіла вашая рэспубліка. Адносіны паміж нашымі народамі заўсёды былі прасякнутыя цеплынёй і сапраўдным сяброўствам. Беларусь няўхільна выступала ў абарону інтэрасаў народаў Паўднёвай Асеціі", - гаворыцца ў пасланні А.Лукашэнкі.

У дакуменце таксама адзначаецца, што "паўднёваасяцінская трагедыя наглядна паказала, што лакальныя канфлікты, якія тлеюць ў сучасным свеце, ствараюць сур'ёзную небяспеку для міжнароднага правапарадку і стабільнасці, могуць у любы момант пераўтварыцца ў авантурныя вайсковыя дзеянні і гуманітарныя катастрофы, паставіць пад пагрозу бяспеку народа".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках