4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваныя спекулянты квіткамі на футбольны матч БАТЭ-«Ювентус»

10

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 4 студэнтаў менскіх ВНУ па падазрэні ў спекуляцыі квіткамі на футбольны матч БАТЭ-Ювентус, які пройдзе сёння ў Менску.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" кіраўнік прэс- службы ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

"У выніку рэйдавых мерапрыемстваў і кантрольных закупак былі затрыманыя 4 грамадзяніна, якія спекулявалі квіткамі на футбольны матч", паведаміў А.Ластоўскі.

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менска папярэдне выявілі, што "затрыманыя, якія з'яўляюцца студэнтамі менскіх ВНУ, загадзя набылі ў касах стадыёна Дынама квіткі па цане Br30 тыс, а спрабавалі рэалізаваць па цане Br150 тыс., у дачыненні да іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць", адзначыў кіраўнік прэс-службы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках