27 снежня 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня камісіі Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч: «Захад даў сябе падмануць»

6

“Нават у афрыканскіх дзяржавах звычайна некалькі прадстаўнікоў апазіцыі патрапляюць у парламент”, - заявіў дэпутат Еўрапарламента, старшыня камісіі па Беларусі, каментуючы вынікі “парламенцкіх выбараў” у Беларусі.

Як паведамляе “Радыё Рацыя”, палітык кажа, што сытуацыя вельмі прыкрая, бо ён сам ведае шмат апазыцыянэраў. На думку Яцэка Пратасевіча, Захад зрабіў спробу, каб пры “парламенцкіх выбарах”, па-першае, зрабіць беларускі “парламент” больш рэпрэзэнтатыўным дзеля таго, каб голас апазіцыі было бы лепей чуваць, і, па-другое, дзеля таго, каб адкрыць дзверы для супрацоўніцтва паміж Захадам і Беларуссю.

“Прапанова стала выразна сфармуляванай і была сумленнай - гэта значыць, дэмакратычныя выбары ўзамен на поўную палітру палітычна-фінансавай дапамогі для Беларусі. Былі розныя сігналы, якія паступалі з розных беларускіх дзяржаўных структураў, што яны вельмі зацікаўленыя ў добрым і інтэнсіўным супрацоўніцтве з Захадам. Але, на жаль, “выбары” паказалі, што альбо Лукашэнка не пануе над сваімі падуладнымі, альбо гэта быў няўчцівы крок з боку беларускіх уладаў, пры гэтым гэтая няўчцівасць мае кароткія ножкі”, - камэнтуе палітык.

Дэпутат Еўрапарламента сцвярджае, што 28 верасьня чорным па беламу была паказанай сітуацыя як ёсць: беларускія ўлады страцілі шанс на супрацоўніцтва з Захадам, які мог даць Беларусі і Лукашэнку мажлівасць быць паміж інтарэсамі Расіі і магчымасцю супрацоўніцтва з Захадам. Адмаўленне такой канцэпцыі, мяркуе палітык, ставіць у залежнасць Беларусь і кіраўніка краіны ад Расеі, але адбываецца гэта па ўласным жаданні беларускіх уладаў.

“Гэта не Еўропа вызначае, ці выбары былі дэмакратычнымі, ці не. Дзеля гэтага ёсць місія АБСЕ, якая прадстаўляе не толькі Еўрапейскі Звяз, але намнога больш дзяржаваў, пачынаючы ад Амэрыкі і Канады і сканчваючы Расеяй, Казахстанам і Азербайджанам”, - нагадаў Яцэк Пратасевіч.

Толькі на гэтай падставе Еўразвяз зможа прыняць рашэнне аб прызнанні альбо непрызнанні “парламенту” рэпрэзэнтатыўным, тлумачыць ён.

“Інтуіцыя падказвае мне, што гэтага ня здарыцца - беручы пад увагу горача фармуляваныя думкі шматлікіх назіральнікаў, з якімі я меў магчымасць размаўляць у Менску, а таксама факт, што ніводзін з кандыдатаў апазіцыі не быў выбраным, што выглядае абсалютна неверагодна”, - падрахоўвае Пратасевіч.

“Нават у афрыканскіх дзяржавах, якія знаходзяцца на многа далей у дэмакратычным развіцці, звычайна некалькі прадстаўнікоў апазіцыі патрапляюць у парламент. Выглядае, што Беларусь яшчэ на гэтай дарозе да дэмакратыі знаходзіцца далей, чым некаторыя посткаланіяльныя афрыканскія краіны”, - робіць выснову палітык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках