26 снежня 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Такія «дэпутаты» прагаласуюць за ўвядзеньне расейскіх войскаў у Беларусь

14
Такія «дэпутаты» прагаласуюць за ўвядзеньне расейскіх войскаў у Беларусь

Чаму нельга ісьці на фальшывыя выбары? Таму, што гэта ня ёсць выбары на карысьць Беларусі. Таму што, галасуючы на фальшывых выбарах, ад выбаршчыка не залежыць вынік галасаваньня. Таму што прыход людзей на недэмакратычнае галасаваньне скарыстаюць для фальсіфікацыі.

Цяпер кожны можа пазнаёміцца з кандыдатамі ў «палату» па сваёй акрузе і ўбачыць, што ў пераважнай большасьці кандыдатамі вылучаны прарасейскa настроеныя людзі. Рэжым сваёй «фальш-машынай» зацьвердзіць «дэпутатамі» менавіта гэтых людзей. Такія «дэпутаты» дзьвюма рукамі прагаласуюць за ўвядзеньне расейскіх войскаў і ракетаў у Беларусь (ужо заяўлена, што гэтай восеньню будзе створана на Беларусі адзіная з Расеяй супроцьпаветранная абарона). Прагаласуюць і за падвойнае грамадзянства. Расейскі мафіёзны крымінал, набыўшы беларускае грамадзянства, будзе пачуваць сябе гаспадаром, а Крэмль будзе казаць, што ўвядзеньне войскаў на Беларусь зроблена для абароны грамадзянаў Расеі, піша газэта “Наша Ніва” са спасылкай на ініцыяітыву “Беларуская салідарнасьць”.

Калі б толькі Маскве ўдалося задуманае ў Беларусі, яна адразу пачне атаку на Украіну. З Украінай без гарачай вайны не абыдзецца. Няма сумневу, што расейцы накіруюць самалёты і ракеты на Украіну зь Беларусі і падставяць пад удар Беларусь, яе людзей і тэрыторыю. Пад Расеяй, ці ў «саюзе» з Расеяй заўсёды будзеш у вайне, прытым на пярэднім фронце.

Вось чаму нельга супрацоўнічаць з прамаскоўскім рэжымам і ўдзельнічаць у яго фальшывых «выбарах». Калі людзі ня пойдуць на выбары, палата будзе незаконнай, нелегітымнай. Усе яе рашэньні будуць незаконнымі і застанецца лепшая пэрспэктыва змаганьня з акупацыяй, сьцярджае газэта.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках