26 снежня 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працягваецца фінансавы ціск на лідэраў апазіцыі

4
Працягваецца фінансавы ціск на лідэраў апазіцыі

Ад каардынатара Хартыі'97 Зміцера Бандарэнка ў падатковай інспекцыі патрабуюць падаць інфармацыю аб тым, на што ён жыў у пачатку 1990-х гадоў.

Сёння каардынатар Хартыі'97 і адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў выкліканы ў падатковую інспекцыю г. Менску.

«Два месяца назад на патрабаванне Дэпартамента фінансавых расследаванняў пры Дзяржкантролі я падаў сваю падатковую дэкларацыю за апошнія гады. Менскую падатковую інспекцыю зараз хвалююць мае прыбыткі і выдаткі ў пачатку 90-х гадоў. На мой погляд, дзеянні фіскальных органаў у дачыненні да мяне з'яўляюцца часткай кампаніі ціску і запалохвання у дачыненні да актывістаў апазіцыі падчас «выбарчай кампаніі». Чамусьці ўлады сёння больш заклапочаныя праблемай выжывання апазіцыянераў, а не тым, адкуль у простых беларускіх чыноўнікаў грошы на будаўніцтва шматмільённых асабнякоў на праспекце Пераможцаў і набыццё шыкоўных аўтамабіляў коштам у дзясяткі і сотні тысячаў даляраў», -- заявіў пасля візіту ў падатковую інспекцыю Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках