28 снежня 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент выпрацуе стратэгію ў дачыненні да Беларусі

1

Пленарная сесія Еўрапейскага парламента распачынаецца сёння ў Страсбурзе.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, прадстаўнікі Чэхіі, якая прыступіла да выканання старшынскіх функцыяў у Еўрапейскім звязе, выступяць з выкладаннем праграмы дзеянняў краіны на чале супольнасці.

Адной з цэнтральных падзеяў сесіі стане ўрачыстае паседжанне, прысвечанае дзесяцігоддзю еўра. У ім прымуць удзел, у прыватнасці, старшыня Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер, кіраўнік Еўрапейскага цэнтральнага банка Жан-Клод Трышэ, еўракамісар па эканоміцы і манетарнай палітыцы ЕЗ Хаакін Альмунія. Як падкрэсліваюць у цяперашні час многія эканамічныя эксперты Захаду, еўра згуляла найважнейшую ролю ў стабілізацыі сітуацыі ў цяперашніх умовах фінансава-эканамічнага крызісу.

На сесіі плануецца прыняць сумесныя заявы Еўрапейскай камісіі і Еўрапарламента па блізкаўсходняй праблематыцы і расейска-украінскай газавай спрэчцы. Еўрапарламент прааналізуе сітуацыю на Афрыканскім рогу, выпрацуе стратэгію ў дачыненні да Беларусі. З вялікай прамовай на сесіі выступіць прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс.

Будзе прыведзены даклад аб гандлёва-эканамічных сувязях ЕЗ з дзяржавамі Заходніх Балканаў. Таксама ў парадку дня сесіі - пытанні дапамогі краінаў ЕЗ сваім дзяржаўным радыёстанцыям.

Еўрапарламент працягне разгляд пытанняў, звязаных з выпрацоўкай асноўнага дакумента па рэгламентаванні выкарыстання пестыцыдаў. У шэрагу краінаў, у прыватнасці, у Гішпаніі і Францыі, іх масіраванае выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы выклікае ўсё больш вялікую небяспеку для здароўя насельніцтва. Еўрапарламент мае намер забяспечыць прасоўванне наперад у вывучэнні пытанняў, звязаных з удасканаленнем адзінай сельгаспалітыкі ЕЗ. Ён разгледзіць і больш глабальную праблему забеспячэння харчовай бяспекі планеты.

На сесіі будзе абмеркаваны даклад аб развіцці Рады па правах чалавека ААН і ролі Еўрапейскага звяза ў гэтай структуры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках