29 верасня 2024, Нядзеля, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады маюць намер і надалей абмяжоўваць імпарт

14

Нават нязначнае скарачэнне імпарту можа даць істотную эканомію валюты, лічаць у Нацбанку.

Аб гэтым, у прыватнасці, заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч, сустракаючыся ўчора з Аляксандрам Лукашэнкам.

"Калі б Беларусь летась скараціла спажыванне імпарту на 10%, гэта зэканоміла б краіне больш за $4 млрд, не было б неабходнасці прыцягваць знешнія крэдыты", - заявіў П.Пракаповіч.

На яго думку, знізіць на 10% імпарт рэальна, падтрымліваючы айчынных вытворцаў.

Нагадаем, што ўчора прадстаўнікі Нацыянальнага банка заявілі, што не чакалі ажыятажнага попыту на валюту пасля дэвальвацыі беларускага рубля.

Аб гэтым, у прыватнасці, заявіў у эфіры Сталічнага тэлебачання начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў.

"Такая рэакцыя насельніцтва была зусім нечаканай", - сказаў А.Драздоў, каментуючы ўзрослы ў Беларусі попыт на замежную валюту ў адказ на дэвальвацыю беларускага рубля.

"Мы меркавалі, што, убачыўшы, што беларускі рубель саслабеў на 20 з лішнім адсоткаў, грамадзяне будуць рабіць адваротнае - яны панясуць даляры здаваць у банкі, таму што гэта становіцца выгодным", - патлумачыў ён. Таксама, па словах прадстаўніка Нацбанка, чакалася, што насельніцтва будзе "здзяйсняць нейкія набыткі, рабіць уклады".

"Але ўсё адбылося роўна наадварот", - канстатаваў А.Драздоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках