24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пабудуюць яшчэ адну лядавую арэну

31

У Менску ў гэтым годзе пачнецца будаўніцтва новага буйнага лядавага палаца.

Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Уладзімір Навумаў, паведамляе БелТА.

Трыбуны новай арэны будуць змяшчаць 7,7 тыс. гледачоў, і ўзводзіцца яна будзе ў самыя кароткія тэрміны, з прыцэлам на правядзенне ў краіне чэмпіянату свету 2014 года. Паводле словаў Уладзіміра Навумава, месца будаўніцтва пакуль дакладна не вызначанае: гэта будзе альбо мікрараён Чыжоўка альбо на выездзе з горада ў накірунку Нацыянальнага аэрапорта. Прэзентацыю новай арэны намечана правесці ў траўні гэтага года ў Швейцарыі падчас чэмпіянату свету па хакеі. Менавіта там вырашыцца, хто атрымае права правесці сусветнае першынства-2014.

Раней планавалася выкарыстаць «Бабруйск-Арэну», калі Беларусь будзе гаспадаром чэмпіянату свету, нагадаў Уладзімір Навумаў. Аднак затым было прынятае рашэнне праводзіць матчы толькі ў беларускай сталіцы — на «Менск-Арэне» (ёмістасцю 15 тыс. гледачоў) і новым лядавым палацы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках