25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста апазіцыі шантажуюць размеркаваннем у Чарнобыльскую зону

4

Актывіста руху «За Свабоду» Алега Пронскага выклікалі да першага прарэктара Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта на «прафілактычную гутарку» з нагоды яго грамадскай актыўнасці.

Апазіцыянеру паказалі здымкі са штогадовага фэсту ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх у Свіслачы і раздрукоўку інфармацыі аб гэтай акцыі з сайта dzida.org, паведамляе «Еўрарадыё».

Прарэктар параіў Алегу Пронскаму спыніць грамадска-палітычную дзейнасць, інакш гаспадарка, у якую размеркаваны студэнт 5-га курсу, можа адмовіцца ад такога спецыяліста, і ўніверсітэт вымушаны будзе пераразмеркаваць яго ў Гомельскую вобласць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках