27 снежня 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр лыжнік, які сутыкнуўся са снегаходам у Сілічах

35

Лыжнік, які пацярпеў у выніку сутыкнення са снегаходам у Рэспубліканскім горналыжным цэнтры «Сілічы», ад атрыманых траўм сёння сканаў у лякарні ў Бараўлянах (Менскі раён).

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у дзяжурнай частцы РУУС Лагойска (Менскі раён).

Нагадаем, учора ўвечары ў горналыжным цэнтры «Сілічы» снегаход выратавальнікаў збіў лыжніка.

Як паведаміў дырэктар комплексу Сяргей Шайко, снегаход выратавальнікаў ехаў па выкліку да дзіцяці, якому стала дрэнна. Аднак на трасе снегаход выехаў насустрач лыжніку і сноўбардысту. Сутыкнення з адным атрымалася пазбегнуць, з другім — не.

Пацярпелы лыжнік быў дастаўлены ў лякарню ў Бараўлянах. На месцы здарэння працуе міліцыя, якая высвятляе ступень віны ўдзельнікаў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках