13 лiстапада 2024, Серада, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэранаў зрабілі даўжнікамі

4

РУП «Віцебскэнерга» не патлумачыла спажыўцам сістэму ільготаў, зацверджаную яшчэ год таму. І сотні сем'яў аказаліся павінныя дзяржаве вялікія грошы.

З пачатку студзеня ў розныя дзяржаўныя інстанцыі пачалі тэлефанаваць і пісаць скаргі сем'і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе сайт «Бюлетэнь Анлайн».

Кантралёры "Энергазбыта", якія ў канцы снежня правяралі рэгулярнасць платы за электрычнасць, зафіксавалі вялікія запазычанасці ў сем'ях ільготнікаў: аказваецца, на працягу ўсяго года ім няправільна падлічвалі каэфіцыент аплаты.

Старшыня абласнога савета ветэранаў Генадзь Герасімовіч звярнуўся па тлумачэнні ў РУП "Віцебскэнерга". І атрымаў адказ: тамтэйшыя супрацоўнікі больш за год вывучалі змены ў законе аб ільготах, але да практычнага прымяння так і не дайшлі – не паведамілі аб гэтым службам, якія займаюцца разлікамі з насельніцтвам. Тым часам, яшчэ з 17 снежня 2007 г. ільготы па аплаце не распаўсюджваліся на чальцоў сем'яў ветэранаў, і самі ўдзельнікі мінулай вайны мелі зніжкі толькі на 60 кілават штомесяц.

Даўгі атрымаліся шматтысячныя, выплаціць якія адзінокім пенсіянерам за адзін раз проста не пад сілу. Іх дзецям і ўнукам таксама будзе няпроста разлічыцца за чужыя недапрацоўкі. Зрэшты, прызнаць іх РУП "Віцебскэнерга" прызнала, але высноваў не зрабіла, бо ў адказе на запыт напісана наступнае: "На жаль, да цяперашняга часу змены ў праграмнае забеспячэнне банкаў і пошты не ўнесеныя", так што ільготнікі ізноў маюць праблемы з разлікамі – і за гэты год, і за мінулы, калі захочуць аддаць даўгі па аплаце.

Энергетыкі кажуць, што гатовыя пайсці на саступкі тым, каго яны, па сутнасці, падманулі – дазволілі выплачваць запазычанасць у растэрміноўку на 12 месяцаў і нават адкрылі "гарачую лінію" для кансультацыяў па разліках па тэлефоне. Праўда, жыхары Віцебскай вобласці аб гэтым таксама не ведаюць: тлумачальныя артыкулы для мясцовых СМІ, якія РУП "Віцебскэнерга" падрыхтавала ў адказ на шматлікія скаргі, так дагэтуль і не надрукаваныя.

Людзей па-ранейшаму робяць даўжнікамі супраць іх волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках