25 снежня 2024, Серада, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міжнародная амністыя»: Хто катаваў грамадзяніна ЗША Зельцэра ў беларускай турме?

2

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» ізноў заклікала сваіх актывістаў прыняць удзел у акцыі ў абарону амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра.

Міжнародныя праваабаронцы заявілі, што здароўе Э.Зельцэра працягвае пагаршацца, але ён не атрымлівае неабходных лекаў ад шматлікіх хваробаў, сярод якіх дыябет, падвышаны ціск і артрыт.

«Міжнародная амністыя» заклікала актывістаў накіроўваць лісты ў адрас беларускіх уладаў, у якіх інфармаваць іх аб важнасці правільнага лячэння для Э.Зельцэра, а таксама неабходнасці неадкладнага, стараннага і незалежнага расследавання інфармацыі аб ужыванні да яго катаванняў, каб заклікаць вінаватых да адказу.

Лісты рэкамендуецца накіроўваць Аляксандру Лукашэнку, генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу і міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву.

Як БелаПАН паведамляў раней, 22 студзеня ў Адміністрацыі прэзідэнта адбудуцца перамовы з прадстаўніком юрыдычнага ўпраўлення Дзярждэпартамента ЗША аб умовах вызвалення амерыканскага грамадзяніна Э.Зельцэра. Яны пройдуць па ініцыятыве беларускага боку.

Э.Зельцэр быў арыштаваны 12 сакавіка 2008 года разам са сваёй сакратаркай Уладленай Функ. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме.

ЗША настойваюць на яго вызваленні з меркаванняў гуманнасці ў сувязі з сур'ёзным пагаршэннем стану здароўя асуджанага ў зняволенні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках