24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На газету «Прессбол» падалі ў суд за паведамленне, пакінутае на форуме сайта

13

У Цэнтральны суд Менска звярнуліся працаўнікі друкаванага органа Мінспорта газеты «Спортивная панорама».

У артыкуле «Прессбола» пад назвай «Каб выкрасці мільярд, трэба, каб спачатку нехта яго зарабіў» пазоўнікаў І.О.Чумакова і А.Э.Біцан абразіў выраз: «І чаму «тлустыя каты» з сытага органа Мінспорта, якія атрымалі на пражытак з нашага з вамі бюджэту не адзін мільярд, нам, «ланцужным сабакам дэмакратыі», нават не дыхаюць у спіну, а толькі пырхаюць услед?»

За нанясенне маральнай шкоды пазоўнікі запатрабавалі спагнаць з «Прессбола» 50 млн. рублёў — па 25 млн. кожнаму.

На разглядзе справы ў цэнтральным судзе яны дапоўнілі пазоў новымі патрабаваннямі.

На гэты раз пазоўнікаў абразіла рэакцыя карыстальнікаў форуму «Прессбола».

Па іхным меркаванні, размяшчэнне і выкарыстанне інфармацыі на сайце адказніка з'яўляецца распаўсюджваннем масавай інфармацыі, гэта значыць падпадае пад закон РБ «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі».

За абразы на форуме пазоўнікі запатрабавалі яшчэ 10 млн. рублёў — па 5 млн. на кожнага.

Суд Цэнтральнага раёна горада Менска не падтрымаў патрабавання пазоўнікаў, адмовіўшы ў абедзвюх частках.

Пазоўнікі звярнуліся ў Менскі гарадскі суд з касацыйнай скаргай. Паседжанне адбылося 15 студзеня і датычылася на 90 адсоткаў інтэрнэт-пазову. Было прынятае рашэнне адправіць справу на перагляд, паведамляе «Прессбол». У сённяшнім нумары газеты гэтай тэме прысвечаны асобны матэрыял.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках