19 жнiўня 2024, панядзелак, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз для Расеі перагледжаны: Эканамічны рост афіцыйна ператварыўся ў спад

2

Паводле новых разлікаў Мінэканамразвіцця РФ, ВУП РФ у 2009 годзе знізіцца на 0,2%, замест росту на 2,4% па папярэднім прагнозе.

Аб гэтым паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў адным з ведамстваў фінансава-эканамічнага блока.

Мінэканамразвіцця павялічыла прагноз падзення прамвытворчасці ў 2009 годзе да 5,7% супраць паніжэння на 3,2% па папярэднім прагнозе. Акрамя таго, па новым прагнозе міністэрства, інвестыцыі ў асноўны капітал у 2009 годзе знізяцца на 1,7% супраць раней чаканага росту на 1,4%, перадае NEWSru.com.

Міністэрства таксама падвысіла прагноз па беспрацоўі ў 2009 годзе з 7,4% да 7,5%. Паніжэнне сярэдняй рэальнай заработнай платы сёлета складзе 2,7%.

Экспарт упадзе на 43%, імпарт – на 16%. Пры гэтым сальда гандлёвага балансу па прагнозе застанецца ў 2009 годзе станоўчым у памеры 24,1 млрд даляраў.

У 2008 годзе эканамічны рост Расеі склаў 6%.

Нагадаем, Мінэканамразвіцця перагледзела макраэканамічны прагноз на 2009 год зыходзячы з сярэднегадовага кошту на нафту 41 даляр за барэль у 2009 годзе, сярэднегадовага курсу 35,1 рубля за даляр і інфляцыі 13%.

Як растлумачыла ў панядзелак кіраўнік міністэрства Эльвіра Набіўліна, у цяперашні час прагнозы развіцця сусветнай эканомікі "адрозніваюцца ад нулявых да мінусовых, але мы прапаноўваем узяць за аснову песімістычны варыянт". У прыватнасці, спад сусветнай эканомікі, паводле такога прагнозу, ацэньваецца ў -0,3% пры гэтым эканоміка ў ЗША будзе развівацца з паказчыкам -2,6%, а ў еўразоне - -2,2%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках