26 снежня 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны гендырэктар будаўнічай кампаніі «Забудова»?

20

Інфармацыя аб арышце генеральнага дырэктара буйной кампаніі «Забудова» Міхаіла была распаўсюджаная сеткавымі СМІ.

Паведамлялася, што ў аўторак увечары ў Менску быў арыштаваны генеральны дырэктар будаўнічы кампаніі «Забудова» Міхаіл Васільевіч Васіленка. Па інфармацыі «Беларускага партызана», ён праходзіць па справе аб буйным хабары.

Да таго, як перайсці ў «Забудову» Васіленка кіраваў Беларускім цэментавым заводам у Касцюковічах.

У офісе «Забудовы» ад каментароў устрымаліся, не пацвердзілі, але і не аспрэчылі паведамленне аб арышце генеральнага дырэктара.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі не пацвердзілі, але і не аспрэчылі інфармацыю аб арышце генеральнага дырэктара будаўнічай кампаніі «Забудова».

«Інфармацыю аб арышце гендырэктара «Забудовы» мы не каментуем. Мы не пацвярджаем, але і не аспрэчваем яе», заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у Генпракуратуры.

У склад «Забудовы» уваходзіць 5 будаўнічых заводаў, і кампанія спрабавала рэалізаваць некалькі буйных, амбіцыйных будаўнічых праектаў у Менску. Размешчаная ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках