25 снежня 2024, Серада, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ сказаў, што ён не збіраецца «танчыць» з беларускім урадам

8

У Менску прайшла сустрэча дырэктара Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янэза Лянарчыча з прадстаўнікамі апазіцыі.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, мэтай візіту Янэза Лянарчыча ў Менск было вызначыць дзеянні беларускіх улад сумесна з АБСЕ у адносінах дэмакратызацыі краіны.

На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, а таксама кіраўнік менскага офіса АБСЕ амбасадар Ханс-Йохан Шміт і некаторыя іншыя прадстаўнікі АБСЕ.

Дырэктар Бюро АБСЕ у дэмакратычных інстытутах і правах чалавека крытычна ацэньвае «парламенцкія выбары», якія прайшлі ў Беларусі ў верасні мінулага года.

«Дырэктар Бюро АБСЕ у дэмакратычных інстытутах і правах чалавека выступіў з крытычнай, мякка кажучы, адзнакай вераснёвых падзей», - кажа Вінцук Вячорка.

«Янэз Лянарчыч адзначыў, што АБСЕ, як і БДІПЧ, працуе з урадам, паколькі гэта міжурадавая арганізацыя, але таксама і з палітычнымі партыямі, і з грамадскімі арганізацыямі, паколькі яны могуць іграць вялікую ролю ў змене выбарчага заканадаўства», - падкрэсліў намстаршыні Партыі БНФ.

Аднак для АБСЕ важная менавіта змена заканадаўства на практыцы, і як мага хутчэй, а не толькі прыгожыя словы ўлад аб гатовасці яго змяніць.

«Прадстаўнік БДІПЧ АБСЕ адзначыў, што беларускія ўлады заявілі аб сваёй гатовасці змяніць заканадаўства. Але вельмі важна, каб гэта было выканана практычна. АБСЕ ужо ў бліжэйшыя месяцы чакае, каб тэкставыя прапановы па змене заканадаўства былі падрыхтаваныя ўжо ў наступныя месяцы. Гэта значыць, да канца «выпрабавальнага тэрміна», - растлумачыў Вінцук Вячорка.

«Калі не будзе прадпрынята рэальных крокаў па змене заканадаўства – перш за ўсё, выбарчага - усе словы аб «гатовасці» не маюць ніякай вагі. Акрамя таго, як заявіў дырэктар БДІПЧ АБСЕ, выбары – гэта і цалкам атмасфера ў краіне. Важна не толькі наяўнасць добрага заканадаўства, але і практычнае яго выкананне», - працягвае ён.

Вінцук Вячорка звярнуў увагу дырэктара БДІПЧ АБСЕ на тое, што ў Беларусі няма новых крымінальных спраў, але ёсць палітычныя невыязныя, ёсць незаконныя прызывы ў войска тых, хто па медыцынскіх паказчыках нягодны, з мэтай спыніць іх палітычную дзейнасць, знаходзяцца пад хатнім арыштам удзельнікі мірных дэманстрацый.

Акрамя таго, павінныя быць ліквідаваныя беспадстаўныя перашкоды дзейнасці палітычных партый, тлумачыць Янэз Лянарчыч

«Палітычныя партыі павінныя мець магчымасць дзейнічаць легальна, а не збірацца па дамах толькі таму, што партыі не дазваляюць зарэгістраваць адрас», - кажа палітык.

Па словах намстаршыні Партыі БНФ, Янэз Лянарчыч асабліва падкрэсліў, што заканадаўства можа быць якім заўгодна выдатным, але яно не будзе мець сэнсу без ужывання на практыцы.

«Рэкамендацыі дырэктара БДІПЧ АБСЕ беларускім уладам цалкам сходзяцца з рэкамендацыямі дэмакратычных сіл», - адзначыў палітык.

«Я не магу «танчыць» з урадам у той час, калі беларускія грамадзяне не могуць сабрацца для таго, каб выступіць з заканадаўчай ініцыятывай», - працытаваў Вінцук Вячочка негатыўную рэакцыю Янэза Лянарчыча на адмову ўлад прадаставіць палітычным партыям памяшканне для правядзення сходу з нагоды занясення змен у выбарчае заканадаўства Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках