27 снежня 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзервы за 3 тыдні скараціліся на 900 мільёнаў даляраў

65

У гэтым прызнаўся 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік старшыні ўпраўлення Нацбанка Павел Калаўр.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі з пачатку 2009 года скараціліся прыкладна на 900 млн. даляраў ЗША, паведаміў Калаўр.

Па ягоных словах, "з улікам міжнародных крэдытаў, якія паступілі " з пачатку студзеня золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 100 млн. даляраў.

Нагадаем, 14 студзеня Беларусь атрымала першы транш крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры 788 млн. даляраў ЗША. Атрыманыя сродкі залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў краіны і выкарыстоўваюцца для падтрымання курсу нацыянальнай валюты.

Як растлумачыў П.Калаўр, на працягу студзеня змены ў частцы аб'ёму золатавалютных рэзерваў адбыліся таму, што гэты месяц характарызуецца паніжанай дзелавой актыўнасцю і паніжэннем паступленняў валютнай выручкі. "Усё гэта накладвае дадатковы попыт на валютным рынку і скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў", — адзначыў П.Калаўр.

Такім чынам, адзначыў першы намеснік кіраўніка Нацбанка, з улікам міжнародных крэдытаў аб'ем золатавалютных рэзерваў "у прынцыпе застаецца такім жа, якім быў на пачатак года".

На 1 студзеня 2009 года аб'ем золатавалютных рэзерваў Беларусі склаў 3 млрд. 61,1 млн. даляраў супраць 4 млрд. 182,2 млн. на пачатак студзеня 2008 года.

За мінулы год міжнародныя рэзервныя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, скараціліся на 1 млрд. 121,1 млн. даляраў (26,8%), у тым ліку за снежань 2008 года — на 714,3 млн. даляраў.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках