1 лiстапада 2024, Пятніца, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадукты ў суседняй Польшчы каштуюць амаль удвая танней (Параўнальная табліца)

64

Журналісты наведалі крамы ў Польшчы і Беларусі і параўналі кошты на папулярныя прадукты.

Узімку чалавеку не хапае садавіны і гародніны. Праўда, сённяшнія крамы мала залежаць ад пары года. У іх можна знайсці ўсё. Толькі ў розны час — па розных коштах. Карэспандэнты «Еўрарадыё» узялі кошыкі і адправіліся за прадуктамі ў беларускую і польскую краму.

Як высвятлілася, беларусу прыйшлося выкласці за кошык здаровых прадуктаў на 19 тысячаў рублёў больш, чым журналісту ў Польшчы.

У абедзвюх краінах адбылася дэвальвацыя. Праўда, у Беларусі – у адзін момант, а ў Польшчы паступова. Так, у Беларусі даляр падаражэў з 2165 рублёў да 2700. А ў Польшчы – з 2 злотых да 3.37. Аднак прадукты чамусьці падаражэлі толькі ў нас. У Польшчы дзе-нідзе нават можна знайсці рэкламу рэстаранаў: «Мы не падвышалі коштаў ужо 8 гадоў!».

Пачнем з бульбы. Так званы «другі хлеб» беларусаў у нас даражэй, але не нашмат. Калі ў Польшчы кілаграм гэтай гародніны ў эквіваленце каштуе 960 рублёў, дык ў менскай краме – 1000.

А вось на садавіну розніца куды больш істотная. Так, яблыкі жыхарам суседняй краіны абыходзяцца на 1400 рублёў танней, чым нашым суайчыннікам. За апельсіны, мандарыны, лімоны і бананы мы на 1700-1900 рублёў плацім больш за палякаў.

Цыбуля, капуста, морква, якія мы штодня спажываем, абыходзіцца нам у сярэднім на 200-500 рублёў даражэй.

З мяса возьмем курыцу, бо ялавічына і свініна істотна адрозніваюцца па якасці. За кілаграм філе птушкі нашыя суседзі заплацяць на 3 тысячы рублёў танней. Кілаграм белага мяса ў нас каштуе 15190 рублёў, а ў палякаў толькі 12180, прычым позна увечары гэтая лічба можа быць больш нізкай.

Атрымліваецца, што такі харчовы набор з садавіны, гародніны і курынага мяса ў Беларусі абыйдзецца ў 55270 рублёў. А у Польшчы на 19180 танней. Калі параўнаем сярэднія зарплаты (у Беларусі – 360 даляраў (гэта афіцыйная зарплата, у рэгіёнах людзі часцяком атрымліваюць па 100 даляраў -- заўв. Хартыі’97), а ў Польшчы сярэдняя зарплата – 900), атрымаецца, што за свой заробак беларус зможа набыць 17 падобных набораў, а паляк – 66.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках