25 снежня 2024, Серада, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе»

78
Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе»

2 студзеня беларусы былі шакаваныя: нягледзячы на ўсе заявы ўладаў нацыянальная валюта абрынулася на 20,5 адсотка. Зусім нядаўна Лукашэнка кляўся, што «абвал» рубля ніколі не адбудзецца.

Прапануем вам заявы беларускага дыктатара на гэтую тэму.

"Улада не дапусціць абвалу і хаосу, не здрадзіць вашаму даверу. Мы ніколі не здрадзім свайму прынцыпу - клопат аб чалавеку".

Навагодні выступ, 31 снежня 2008 года.

"Мы павінны зрабіць так, каб гэты сусветны фінансавы крызіс прайшоў убаку — не мы яго стварылі. У нас не павінна быць крызісу. Мы гэтага не заслужылі".

29 снежня, прызначаючы старшыню Магілёўскага аблвыканкама.

"Беларусь гэты крызіс не захліснуў".

23 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў у г.Бяроза Берасцейскай вобласці.

"Сёння галоўнае — утрымаць стабільнасць. Стабільнасць рубля, а значыць, стабільнасць усёй фінансавай сістэмы. Мы дасягнулі 2200. Усё, нельга больш. Мы народу абяцалі. І я сказаў старшыні Нацбанка - май на ўвазе, не дай Бог, маё слова будзе парушана. Прыйдзе новы год - 5 адсоткаў... Вось вазьміце 5 адсоткаў ад 2200".

18 снежня, у інтэрв'ю рэдактарам дзяржаўных СМІ.

"Сітуацыя ў краіне не крытычная, і яе трэба захаваць. Улада зробіць ўсе неабходныя высілкі і ўжо зрабіла нямала. Зараз усё залежыць ад людзей, як яны сябе будуць паводзіць. Калі людзі разумеюць уладу, прэзідэнта, будуць верыць, дык ўсё будзе нармальна".

18 снежня, у інтэрв'ю рэдактарам дзяржаўных СМІ.

"Нам трэба перажыць 2009-2010 гады, адчуваю, што гэтыя два гады будуць няпростыя, але і панікаваць не трэба. Сітуацыя ў краіне кіраваная. Мы сваіх людзей не кінем".

16 снежня, падчас працоўнай паездкі ў Менскую вобласць, у размове з жыхарамі Беразіна.

"Сёння мы задаволеныя, радыя з таго, што мы так не ўцягнутыя ў гэты фінансавы крызіс, які перакуліў шмат якія дзяржавы. Я яшчэ раз хачу паўтарыць: крызіс - гэта не для нас".

4 снежня, падчас сустрэчы з кіраўнікамі Саўміна і Нацбанка Сяргеем Сідорскім і Пятром Пракаповічам.

"У нас не было велізарных запазычанасцяў за мяжой. Таму мы неяк убаку засталіся ад гэтага крызісу".

24 лістапада, у інтэрв'ю агенцтву Франс Прэс.

"Што датычыцца беларускага рубля, дык сітуацыя абсалютна стрымліваецца. Сёння важна падтрымаць курс беларускага рубля. Ніякага абвалу рубля не будзе, усё — у зададзеных параметрах, у тым ліку і гадавая дэвальвацыя. Беларуская мадэль эканамічнага развіцця змагла нейтралізаваць уплыў сусветнага крызісу".

25 лістапада, на нарадзе з актывам Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках