24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік АББ Фелікс Чарняўскі: Беларускім банкам пагражае дэфолт

6

Дэфолт чакае банкі, якія прыцягваюць крэдыты з-за мяжы, лічыць старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў.

«Пад магчымым дэфолтам я разумею сітуацыю ў банках, звязаных са спажывецкім крэдытаваннем, якія атрымлівалі крэдытныя рэсурсы з-за мяжы. Рэсурсы гэтыя сталі даражэць. Банкі крэдытуюць на абарачэнні. Калі сітуацыя з зарплатай будзе дрэннай, дык будуць складанасці для банкаў такога спажывецкага крэдытавання», - заявіў у інтэрв'ю ПРАЙМ-ТАСС старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Фелікс Чарняўскі.

Спыняючыся на пагрозах крызісу для банкаўскай сістэмы Беларусі, ён адзначыў, што яны заключаюцца ў магчымым зніжэнні рэсурсавай базы банкаў і рызыцы пагаршэння іх крэдытных партфеляў.

«Таксама магчымая пагроза страты валютных рэзерваў Нацыянальнага банка, зніжэнне капіталізацыі банкаў падчас дэвальвацыі беларускага рубля, пагаршэнне ўмоваў для рэфінансавання кароткатэрміновых абавязальніцтваў банкаў, пагроза недаверу да беларускага рубля з боку насельніцтва і пагроза недаверу да банкаў з боку кліентаў», - сказаў Ф.Чарняўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках