30 верасня 2024, панядзелак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнда жылля ў Менску патаннела з-за зніжэння попыта

7

У апошнiя два тыднi мiнулага года крызiс падкарэктаваў цэннiкi арэнды жылля ў сталiцы прыкладна на 30—40 долараў.

Гаспадары кватэр пачалi згаджацца здаваць аднапакаёвыя кватэры ўжо па 250—270 даляраў.

А яшчэ месяц таму сярэднi кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў Мiнску складаў каля 300 даляраў, піша «Звязда».

Павялiчваецца прапанова «слабенькiх» кватэр

У першы працоўны дзень новага года на рынку арэнды жылля працягваўся "мёртвы" сезон, калi рэальных здзелак амаль увогуле не назiралася. Клiенты агенцтваў нерухомасцi цiкавяцца танным жыллём, калi за аднапакаёвую кватэру яны згодныя плацiць арэнду ў межах 500—600 тысяч рублёў, што па новым курсе адпавядае 180—220 доларам. А вось гаспадары стандартных кватэр на такое патанненне ў доларавым вымярэннi пакуль не згодныя.

Разам з тым, у пачатку новага года на рынак арэнды пачынаюць больш актыўна «выкiдваць» не зусiм якасныя кватэры. Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля сталiчнага агенцтва нерухомасцi «Час пик» Сяргея Кадолы, сёння павялiчылася прапанова адносна танных кватэр за 200—250 даляраў. Галоўным чынам па такiм кошце прапануецца з маленькай плошчай жыллё ў мікрараёне Шабаны i аднапакаёвыя кватэры без мэблi ў новых дамах мікрараёнаў Малiнаўка i Сухарава або ў старых дамах Серабранкi. Такое жыллё раней карысталася мiнiмальным попытам.

У лютым арэнда патаннее абавязкова

Спецыялiсты агенцтваў нерухомасцi адзначаюць, што цэннiкi стандартных лiквiдных кватэр пакуль застаюцца на снежаньскiм узроўнi. Проста рынак яшчэ не «пераварыў» новы кошт замежных валют. Эксперты рынку нерухомасцi ўпэўненыя, што iстотнае знiжэнне попыту на стандартнае арэнднае жыллё моцна паўплывае i на кошт арэнды. Паводле прагнозаў спецыялiстаў, ужо ў лютым сярэднi кошт арэнды аднапакаёвых кватэр будзе складаць 220—200 даляраў i нават нiжэй. Канчатковы цэннiк арэнды будзе залежаць ад памераў рэальных заробкаў жыхароў сталiцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках